ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ прапанаваў прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну сустрэцца хуткім часам, каб абмеркаваць адносіны паміж дзьвюма краінамі.
Шэварднадзэ мяркуе, што заўтрашняй сустрэчы двух прэзыдэнтаў падчас саміту СНД у Малдове будзе недастаткова.
Учора Грузія перадала Расеі пяцёх чачэнскіх ваяўнікоў. Гэтыя людзі былі сярод 13 чачэнцаў, якіх грузінскія памежнікі арыштавалі ў жніўні. Намесьнік генэральнага пракурора Расеі Сяргей Фрыдзінскі заявіў раейскай агенцыі “Інтэрфакс”, што Грузія плянуе перадаць астатніх затрыманых цягам наступных пяці дзён.
Адносіны паміж Грузіяй і Расеяй застаюцца напружанымі. Расея вінаваціць Грузію ў спрыяньні чачэнчкім ваяўнікам, якія нібыта базуюцца ў Панкіскай цясьніне на грузінскай тэрыторыі.