[ 05:07 ]  Парлямэнцкія выбары ў Латвіі

РЫГА. Сёньня ў Латвіі адбудуцца парлямэнцкія выбары. Паводле дадзеных апошніх апытаньняў, найбольш высокія шансы на перамогу маюць кансэрватыўная “Народная партыя” і правацэнтысцкая партыя “Новы час”. На трэцім мейсцы левы рух “За правы чалавека ў аб’яднанай Латвіі”. Паводле назіральнікаў, партыя латышскага прэм’ера “Латышскі шлях” змагаецца, каб атрымаць хаця б 5 % галасоў, неабходных, каб застацца ў парлямэнце. Асноўныя лёзунгі перадвыбарчай кампаніі ў Латвіі, гэта барадзьба з карупцыяй і рэформы, неабходныя дзеля далучэньня краіны да Эўрапэйскага Зьвязу і НАТА.