БАГДАД. Сёньня ў паўночным ірацкім мястэчку Арбіл сустрэліся прадстаўнікі дзьвюх курдзкіх груповак, якія раней варагавалі. Гэтая сутрэча азначае поўнае аднаўленьне адносінаў паміж Патрыятычным саюзам Курдыстану Джалала Талабані і Дэмакратычнай партыяй Масуда Барзані. Менавіта гэтыя дзьве групоўкі кантралююць паўночны Ірак. Яны змагаліся міжсобку ад вайны ў Пэрсыдзкай затоцы 1991 году.
Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл даслаў вітаньні на сустрэчу, назваўшы дзьве курдзкія групоўкі партнэрамі ў барацьбе з тыраніяй і несправядлівасьцю. У сумеснай заяве прадстаўнікі дзьвюх курдзкіх партыяў падкрэсьлілі, што яны падтрымліваюць усталяваньне дэмакратыі ў Іраку.