[ 05:54 ]  Сустрэча міністраў абароны краінаў Эўразьвязу

ГРЭЦЫЯ. Сёньня на выспе Крыт адбудзецца сустрэча міністраў абароны краінаў Эўрапэйскага Зьвязу. У часе сустрэчы будуць абмеркаваныя пытаньні мадэрнізацыі узброеных сілаў краінаў Эўразьвязу, якая мае на мэце прыстасаваньне да пагрозы тэрарызму. Міністры абароны засяродзяцца і на тым, як зьменшыць розніцу паміж магчымасьцямі арміяў краінаў Эўропы І Злучаных Штатаў.