[ 22:18 ]  Праваабаронца кажа, што ўлады Беларусі замінаюць расьсьледаваньню зьнікненьняў

МЕНСК. Кіраўнік Міжнароднай гельсынскай фэдэрацыі ў правах чалавека Эрын Роўдз кажа, што ўлады Беларусі замінаюць расьсьледаваньню зьнікненьняў вядомых асобаў. Роўдз прыехаў у Менск, каб сустрэцца са сваякамі зьніклых. Кіраўнік праваабарончай арганізацыі таксама скрытыкаваў беларускія ўлады за ўціск мэдыяў у прафсаюзаў.