ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія гэлікоптэры збамбавалі сёньня аўтамабіль ў Паласе Газа. Забітыя прынамсі два і параненыя 25 палестнынцаў.
Паведамляецца, што атака была ськіраваная супраць ваяўнікоў палестынскай узброенай групоўкі Хамас. У сваю чаргу, прадстаўнік Хамасу абвінаваціў Ізраіль у масавым зьнішчэньні палестныцаў і сказаў, што ягоны народ ня мае іншага выйсьця, акрамя супраціву.