[ 19:11 ]  МЗС Украіны: Кіеў не прадаваў радарную ўстаноўку Гусэйну

КІЕЎ. Міністэрства замежных справаў Украіны абвергла інфармацыю, аб тым, што Кіеў прадаў у Ірак сучасную радарную ўстаноўку, якая дапамагае Іраку зьбіваць самалёты. Адмыслоўцы ў Злучаных Штатах лічаць, што украінскі прэзыдэнт асабіста ўхваліў продаж радарнай устаноўкі ў Ірак у ліпені 2000 году. Паводле апошніх дадзеных, Вашынгтон вырашыў адклікаць 54 мільёны даляраў дапамогі, якая была ськіраваная для Украіны. Гэтае рашэньне выкліканае зьвесткамі пра продаж украінскй зброі Іраку.