[ 21:16 ]  Баўгарыю могуць не запрасіць у НАТА

САФІЯ. Міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пэсы заявіў сёньня, што замаруджваньне рэформаў заканадаўства ды сваркі ўнутры ўрадавай кааліцыі, могуць спрычыніцца да таго, што Баўгарыя ня будзе запрошаная ў НАТА ў часе саміту, які адбудзецца ў Празе напрыканцы гэтага году. Паводле кіраўніка баўгарскай дыпляматыі, ўплыў на сытуацыю будуць мець таксама тэмпы прыватызацыі дзяржаўнага тытунёвага манапаліста, фірмы “Баўгартытунь”.