[ 21:20 ]  Джордж Буш сустрэўся ў Белым Доме з Вацлавам Гавэлам

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш назваў Прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавэла, былога дысыдэнта і вязьня камуністычнага рэжыму, лідарам, які сымбалізуе мужнасьць. Буш сустрэўся сёньня з Гавэлам у Белым доме. Прэзыдэнты абмяркоўвалі лістападаўскі саміт НАТА ў Празе і змаганьне з тэрарызмам.