[ 03:50 ]  ЗША гатовыя да рашучых захадаў супраць Іраку

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя да рашучых захадаў супраць Іраку як пры падтрымцы ААН, так і самастойна. У часе суботняга звароту да нацыі, амэрыканскі прэзыдэнт паўтарыў, што Вашынгтон лічыць неабходнгым пазбавіцца ад Садама Хусэйна, які спрабуе стварыць зброю масавага зьнішчэньня.