[ 20:09 ]  Багдад патрабуе адмены міжнародных санкцыяў

НЬЮ-ЁРК. Міністар замежных справаў Іраку Наджы Сабры заявіў сёньня, што Багдад ня пусьціць у краіну інспэктароў ААН, пакуль ня будзе разгледжанае пытаньне аб адмене міжнародных санкцыяў супраць Іраку. Сабры заклікаў ААН паважаць сувэрэнітэт Іраку і адмяніць санкцыі, якія, паводле Сабры, сталі прычынай сьмерці “сотняў тысячаў іракцаў”. Расея, Кітай і некаторыя эўрапейскія і арабскія краіны заклікалі Ірак пагадзіцца на інспэкцыі ААН, каб прадухіліць магчымую амэрыканскую ваенную акцыю.