[ 18:31 ]  Партыя альбанцаў адмовілася ладзіць перадвыбарчы мітынг

Скоп’е. Македонія.Партыя этнічных альбанцаў начале з былым лідэрам паўстанцаў Алі Ахмэці адмовілася ад перадвыбарчага мітынгу напярэдадні заплянаваных на нядзелю парляманцкіх выбараў. Дэмакратычны альянс начале з Ахмеці заявіў, што адмена мітынгу зьязаная са спробай “цёмных сілаў” падарваць выбарчы працэс у краіне. Аб гэтым гаворыцца ў адмысловай заяве альянсу. Адмова ад мітынгу адбылася пасьля шэрагу крымінальных злачынстваў, улучна з нападамі на офіс альбанскай партыі ў Македоніі.