[ 19:52 ]  У Македоніі забіты паліцыянт - этнічны альбанец

БРУСЭЛЬ. Прэсавы сакратар НАТО назваў “абуральным” забойства каля гораду Тэтава ў Македоніі паліцыянта – этнічнага альбанца. Паводле прадстаўніка НАТО, сёньняшняе забойства сьведчыць, што ў Македоніі ўсё яшчэ знаходзяцца сілы, якія хочуць распаліць напружаньне за тры дні да парлямэнцкіх выбараў. Дагэтуль застаецца няясным, хто ўчыніў гэтае забойства, аднак паведамляецца, што нападнікамі маглі быць этнічныя альбанцы.