[ 06:15 ]  Джордж Буш наведаў усе тры мейсцы тэрарыстычных замахаў 11 верасьня

Ню-Ёрк. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш наведаў учора мейсца першага тэрарыстычнага замаху 11 верасьня – мейсца, дзе былі раней вежы Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру. Там Буш больш за гадзіну размаўляў са сваякамі ахвяраў замахаў. Амэрыканскі прэзыдэнт таксама ўзяў удзел у жалобнай цырымоніі Ў Пэнтагоне, у будынак якога ўрэзаўся яшчэ адзін самалёт тэрарыстаў, забіўшы 189 чалавек. Пасьля Джордж Буш накіраваўся Пэнсільванію, дзе сустрэўся са сваякамі 40 асобаў, якія загінулі ў чацьвертым самалёце, які ўпаў у гэтым штатце. У часе вячэрняга тэлевізійнага звароту да народу, Прэзыдэнт Злучаных Штатаў, сказаў, што мінулы год быў для амэрыканцаў годам выпрабаваньянў, аднак, паводле Буша, выпрабаваньні паказалі лепшыя рысы характару амэрыканскіх грамадзянаў