ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Сёньня падчас рэйду ў Паласе Газа ізраільскія вайскоўцы знайшлі і падарвалі магутную бомбу. Паводле прадстаўніка камандаваньня, бомба была схаваная ў сядзібе кіраванага Ясірам Арафатам руху «Фатах». Ізраільскія вайскоўцы таксама зьнішчылі чатыры фабрыкі, дзе, на іх думку, вырабляліся бомбы.