[ 18:25 ]  У Ізраiлi папярэджаны чарговы тэрарыстычны акт

ЕРУСАЛІМ. У Ізраiлi папярэджаны тэрарыстычны акт. Сёньня ранiцай на поўначы краiны недалёка ад мяжы з Заходнiм берагам Ярдану быў выяўлены аўтамабiль з 600-мi кiляграмамi выбуховых рэчываў. Выбуховае прыстасаваньне мела дыстанцыйнае кiраваньне, падключанае да мабiльнага тэлефону ў аўтамабiлi. Кiроўца-палестынец уцёк. У Паласе Газа побач з кантрольна-прапускным пунктам на мяжы зь Ізраiлем сёньня падарваўся на мiне iзраiльскi танк. Пяцёра вайскоўцаў параненыя. Яшчэ два iзраiльскiя жаўнеры былi параненыя ў перастрэлцы з палестынцамi каля гэбрайскага паселiшча ў Паласе Газа. Палестынцы спрабавалi ўварвацца ў паселiшча. Адзiн з нападнiкаў забiты.