РАМАЛА. Міністар замежных справаў Даніі сустрэўся з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам і пазнаёміў яго з плянам урэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту, які прапаноўвае Эўразьвяз. Паводле гэтага пляну, у 2005 годзе павінна паўстаць незалежная Палестынская дзяржава. Ясір Арафат заявіў, што згаджаецца з асноўнымі прынцыпамі пляну. Як падае Ізраільскае вайсковае радыё, прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон таксама вітаў мірную ініцыятыву Эўразьвязу, аднак заявіў, што ня хоча супрацоўнічаць з Арафатам.
Шарон таксама назваў час выкананьня мірнага пляну Зразьвязу нерэальным. Пэр Стыг Мюллер зьбіраецца абмеркаваць плян урэгуляваньня ізраільска-палестныскага канфлікту з прадстаўнікамі ЗША, Расеі і ААН у часе сустрэчы ў Ню-Ёрку.