ЁГАНЭСБУРГ. У панядзелак удзельнікі Саміту Зямлі ў пытаньнях устойлівага разьвіцьця прыйшлі да згоды ў справе неабходнасьці прапагандаваньня выкарыстаньня энэргарэсурсаў, якія аднаўляюцца.
Аднак сябры рухаў за ахову навакольнага асяроддзя назвалі гэтае пагадненьне пустымі словамі. Прэм’ер-іністар Даніі завіў, што саміт можа скончыцца нічым, калі ягоныя ўдзельнікі будуць намагацца вырашыць адразу занадта многа сусьветных праблемаў.