[ 05:24 ]  Сёньня пракукратура Нямеччыны паведаміць дэталі абвінаваўчага акту супраць мараканца

КАРЛСРУЕ (Нямеччына). Сёньня Фэдэральная пракуратура Нямеччыны паведаміць дэталі з абвінаваўчага акту супраць мараканца Муніра Эль Матасадэка. Яго абвінавачваюць у дачыненьні да тэрарыстычных актаў у Злучаных Штатах 11 верасьня. Мараканец быў арыштаваны ў лістападзе ў паўночнай частцы Гамбургу, дзе, як лічаць сьледчыя, жылі некаторыя з тэрарыстаў, якія пазьней бралі ўдзел у захопах самалётаў. Мяркуецца, што двух самагубцаў, якія былі студэнтамі мясцовага ўнівэрсытэту, Матсадэк ведаў асабіста.