[ 17:49 ]  ЗША плянуюць заблякаваць дзейнасьць Арафата

КАІР. Сёньня прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту Злучаных Штатаў Дэвід Саттэрфільд і міністар замежных справаў Эгіпту Ахмэд Махэр абмяркуюць сытуацыю на Блізкім Усходзе. Чакаецца, што Саттэрфільд будзе ціснуць на арабскія краіны рэгіёну, каб тыя падтрымалі плян Злучаных Штатаў у справе заблякаваньня дзейнасьці палестынскага лідэра Ясіра Арафата. ЗША і Ізраіль абвінавачваюць Арафата і палестынскія ўлады ў падтрымцы баявікоў. Сёньня ж Саттэрфільд сустрэнецца з кіраўніком Лігі арабскіх краінаў Амрам Мусом. У пляне паездкі дыплямата – Ізраіль, Ярданія, Ліван, Савудаўская Арабія, Сырыя і Палестынскія тэрыторыі.