[ 04:04 ]  114 чалавек загiнулi ў вынiку катастрофы расейскага гэлiкоптэру

МАСКВА. Мiнiстар абароны Расеi Сяргей Іваноў пацьвердзiў, што 114 чалавек загiнулi ў вынiку катастрофы расейскага ваеннага гэлiкоптэру ў Чачэнii i што следчыя зьвязваюць трагедыю з магчымай ракетнай атакай. Прамаўляючы ўчора на месцы здарэньня, Іваноў сказаў, што на борце гэлiкоптэру “Мi-26” знаходзiлiся 147 чалавек. Паводле расейскага генэральнага пракурора Уладзiмера Ўсьцiнава, сьледчыя мяркуюць, што ракета была выпушчаная зь зямлi. Прэзыдэнт Расеi Уладзiмер Пуцiн абвесьцiў 22 жнiўня днём жалобы па ахвярах катастрофы.