[ 18:47 ]  Паводка ў Чэхіі распаўсюджваецца на поўнач

ПРАГА. У Чэхii па-ранейшаму складаная сытуацыя. Паводка распаўсюджваецца на поўнач краiны. Колькасьць загiблых дасягнула 12 чалавек. У Празе ўзровень вады ў Влтаве спадае, але дзесяткi тысячы эвакуяваных людзей яшчэ ня могуць вярнуцца ў свае дамы. Сёньня старшыня Эўрапейскай камiсii Рамана Продзi прыбыў у Прагу. Разам з прэзыдэнтам Чэхii Вацлавам Гавелам яны на гэлiкоптэры яны абляцелi паўночныя раёны Прагi. Прызямлiўшыся ў эвакуацыйным цэнтры яны размаўлялi зь людзьмi, якiя былi вымушаныя пакiнуць свае дамы. Пазьней Продзi сустрэўся з прэм’ер-мiнiстрам Чэхii Уладзiмерам Шпiдлам. Абмяркоўвалася пытаньне дапамогi Эўрапейскага Зьвязу Чэхii.Прадстаўнiк Эўракамiсii Ральф Дрэер сёньня паведамiў, што камiсiя плянуе ахвераваць каля 60 мiльёнаў эўра на пакрыцьцё стратаў, панесеных Чэхiяй.