ЕРУСАЛІМ. Міністар фінансаў Палестыны Салам Фаяд паведаміў аб стварэньні холдынгавай кампаніі, якая кансалідуе ўсе фонды і актывы аўтаноміі. Рэформа грамадзкіх фінансаў зьяўлялася адным з асноўных патрабаваньняў Злучаных Штатаў на апошніх перамовах у Вашынгтоне.
Як заявіў Фаяд, Ясір Арафат учора фармальна ўхваліў стварэньне новага Палестынскага Інвэстыцыйнага Фонду, які будзе кантралявацца міністрам фінансаў аўтаноміі.