[ 17:51 ]  Арафат ухваліў палестынска-амэрыканскія перамовы

РАМАЛАГ (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Палестынскі лідэр Ясір Арафат сёньня назваў «вельмі пазытыўнымі» праведзеныя на мінулым тыдні ў Вашынгтоне перамовы паміж палестынскай дэлегацыяй і амэрыканскімі высокапастаўленымі асобамі. Гэта былі перамовы самага высокага ўзроўню ад чэрвеня, калі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў палестынцаў знайсьці замену Арафату і правесьці рэформы ў Палестынскай аўтаноміі. Тым часам сёньня ізраільскія вайскоўцы застрэлілі ваяўніка з групоўкі «Хамас», які абстраляў ізраільскіх рабочых, што рэпаравалі ахоўную агароджу ў горадзе Газа.