[ 16:21 ]  Эўра дасягнула парытэту з амэрыканскiм далярам

ЛЁНДАН. Эўра – адзiная эўрапейская валюта – сёньня дасягнула парытэту з амэрыканскiм далярам. Курс даляру апошнiм часам пастаянна зьнiжаўся ў зьвязе зь цьмянымi пэрспэктывамi выйсьця ЗША з эканамiчнай рэцэсii. Асаблiва рэзка – амаль на 7 цэнтаў – курс даляру ў адносiнах да эўра ўпаў у чэрвенi на тле скандалаў у амэрыканскiх карпарацыях.