[ 18:33 ]  Масавыя акцыі пратэсту ў Аргентыне

БУЭНАС – АЙРЭС. У Аргентыне, урад якой ня можа стрымаць эканамічны крызыс, працягваюцца масавыя акцыі пратэсту. Каля 10 тысячаў чалавек у чацьвер выйшлі на вуліцы Буэнас-Айрэсу, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Эдуарда Дуальдэ і пратэстуючы супраць пагаршэньня эканамічнага стану краіны. Маніфэстанты выказвалі таксама абурэньне з нагоды забойства ў сераду двох удзельнікаў дэманстрацыі ў выніку сутычак з паліцыяй. Адначасна адбываўся страйк настаўнікаў і дзяржаўных служачых.