[ 17:45 ]  Афганістан:новыя сутычкі паміж групоўкамі мясцовых палявых камандзіраў

КАБУЛ. На поўначы Афганістану зноў успыхнулі ўзброеныя сутычкі паміж варагуючымі групоўкамі. Паводле дадзеных ААН, сотні людзей вымушаныя пакінуць свае дамы ў раёне баявых дзеяньняў у правінцыі Сары-Пуль. Ад учорашняга дня баі ідуць паміж атрадамі аднаго зь лідэраў паўночнага альянсу ўзбэка Рашыда Дустума і ваярамі таджыцкай групоўкі “Джаміат-і-ісьлямі”. З суседняй правінцыі Фар’яб ААН зь меркаваньняў бясьпекі перавяла тры адзьдзяленьні сваіх місіяў у горад Мазары Шарыф. У дадзены момант у Мазары-Шарыфе зь інспэкцыйнай паездкай знаходзіцца кіраўнік арганізацыі ААН -- Усясьветная харчовая праграма – Джэймс Морыс.