[ 17:40 ]  20 мільярдаў даляраў выдзеленыя на ліквідацыю савецкай зброі масавага зьнічэньня

КАНАНАСКІС. КАНАДА. У канадзкім курортным горадзе Кананаскіс працягваецца двухдзённы саміт лідэраў краінаў вялікай васьмёркі. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў саміту – барацьба зь міжнародным тэрарызмам, пэрспэктывы блізкаўсходняга ўрэгуляваньня і аказаньне дапамогі бяднейшым краінам. Вырашана выдзеліць 20 мілярдаў даляраў на ліквідацыю былых савецкіх арсэналаў зброі масавага зьнішчэньня. Учора лідэры вядучых індустрыяльных краінаў сьвету афіцыйна прызналі Расею паўнамоцным сябрам “вялікай васбмёркі”.