[ 17:35 ]  Міністры фінансаў краінаў G-7 сустракаюцца ў Канадзе

ГАЛІФАКС (КАНАДА). Міністры фінансаў краінаў Вялікай Сямёркі і Расеі праводзяць двухдзённую сустрэчу ў Галіфаксе ва Ўсходняй Канадзе. У цэнтры ўвагі сустрэчы – усясьветная эканоміка, разьмеркаваньне гуманітарнай дапамогі Ўсясьветнага Банку, новы плян разьвіцьця для Афрыкі. Удзельнікі сустрэчы таксама абмяркуюць спосабы спыненьня фінансавых патокаў тэрарыстаў. Сустрэча закончыцца прыняцьцем супольнай заявы наконт ажыўленьня ўсясьветнай эканомікі.