ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што ён пакуль не гатовы запрапанаваць часавыя рамкі заснаваньня палестынскай дзяржавы. Буш зрабіў гэткую заяву на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з эгіпэцкім прэзыдэнтам Хосьні Мубаракам. Мубарак заклікаў ЗША даць палестынскаму лідэру Ясіру Арафату больш шанцаў для спыненьня тэрору і рэфармаваньня палестынскай адміністрацыі. Буш заявіў, што ён расчараваны Арафатам як лідэрам і што сярод палестынцаў ёсьць шмат іншых таленавітых палітыкаў.