[ 21:50 ]  Буш меў тэлефонную размову з Пуціным

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш меў сёньня тэлефонную размову з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. У цэнтры ўвагі размовы быў крызыс у дачыненьнях паміж Індыяй і Пакістанам. Гутарка працягвалася каля 20 хвілінаў.