ІСЛЯМАБАД. Сёньня Пакістанскія ўлады загадалі аднаму з супрацоўнікаў індыйскага пасольства цягам сямі дзён пакінуць тэрыторыю Пакістану. Індыец быў абвінавачаны ў дзейнасьці, нясумяшчальнай зь ягоным дыпляматычным статусам. Гэтую заяву можна ператлумачыць, як абвіначваньне ў шпіянажы. Раней Індыя заявіла, што менавіта гэты супрацоўнік індыйскага пасольства быў скрадзены пакістанскімі спэцслужбамі. Гэта, нібыта, была помста за затрыманьне Індыяй пакістанцаў, што абвіначваліся ў шпіёнстве на карысьць Іслямабаду.