[ 20:52 ]  ЦРУ і ФБР мелі няшмат магчымасьцяў перапыніць падрыхтоўку тэрактаў 11 верасьня

ВАШЫНГТОН. Сёньня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што напярэдадні 11 верасьня ФБР і ЦРУ кепска камунікаваліся паміж сабой, але зараз іхны кантакт значна палепшыўся. Неўзабаве ў Кангрэсе Злучаных Штатаў пачнуцца слуханьні ў пытаньні аналізу прычынаў правалу працы спэцслужбаў , якія не запабеглі тэрарыстычным актам саткі Аль-Кайда. Буш лічыць, што ЦРУ і ФБР мелі няшмат магчымасьцяў перапыніць падрыхтоўку тэрактаў 11 верасьня.