[ 20:51 ]  Буш пасылае Рамсфэльда мірыць Індыю і Пакістан

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паведамў сёньня, што пашле на наступным тыдні міністра абароны Рамсфэльда у Азію, каб дапамагчы зьменшыць напружаньне паміж дзьвюма ядзернымі дзяржавамі – Індыяй і Пакістанам. Буш зрабіў гэтую заяву сёньня ў Белым Доме. Ён заклікаў прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа спыніць тэрарызм у Кашміры. Злучаныя Штаты зараз маюць у рэгіёне адмысловага пасланіка – намесьніка дзяржсакратара Рычарда Армітджа.