[ 23:07 ]  У Маскве адчынілася місыя НАТА

МАСКВА. Сёньня была афіцыйна адчыненая місія НАТА ў Маскве. Гэта адбылося пасьля сустрэчы кіраўніка ваеннага камітэту НАТА адмірала Гуіда Вэнтэроні і першага намесьніка расейскага Генеральнага штабу генерала Юрыя Балуеўскага. Генерал Вентэроні заявіў, што галоўная задача місіі– дапамагаць у працы новай Рады “НАТА-Расея”, дзейнасьць якой афіцыйна пачнецца заўтра ў часе сустрэчы ў вярхох альянсу ў Рыме. У ёй возьме ўдзел расейская дэлегацыя начале з прэзыдэнтам Расеі Владзімірам Пуціным.