[ 04:20 ]  Расея лічыць, што Эўразьвяз ня дбае пра Калінінград

ПЕЦЯРБУРГ. Расейскае Міністэрства Замежных Справаў абвінавачвае Эўрапейскі Зьвяз у тым, што ён недастаткова ўлічвае інтарэсы Калінінградзкай вобласьці пры падрыхтоўцы да прыёму новых краінаў. У выніку прыёму ў Эўразьвяз Польшчы й Літвы калінінградзкі анкляў можа стаць ізаляваным ад Расеі. Расея патрабуе дазволу на свабодны праезд грузавых цягнікоў і магчымасьці бязьвізавага праезду калінінградцаў празь Літву.