[ 04:10 ]  Тайваньскі самалёт распаўся ў паветры

ТАЙБЭЙ. Прадстаўнікі службы авіяцыйнай бясьпекі Тайваню паведамілі, што самалёт Боінг-747 кітайскіх авіялініяў перш чым упасьці ў мора на вышыні 9 тысячаў мэтраў распаўся на чатыры вялікія кавалкі. Самалёт упаў у тайваньскіх тэрытарыяльных водах, аднак моцнае цячэньне зносіць яго рэшткі ў бок Кітаю. Пакуль ня знойдзена нікога з ацалелых пасажыраў. Прычыны катастрофы застаюцца невядомыя.