[ 04:07 ]  Нехта абстраляў пазыцыі антытэрарыстычнай кааліцыі

АВІЯБАЗА БАГРАМ (АФГАНІСТАН). У горадзе Хост на ўсходзе Афганістану за два кілямэтры ад пазыцыяў антытэрарыстычнай кааліцыі разарваліся два ракетныя або мінамётныя снарады. Сілы кааліцыі расьсьледуюць інцыдэнт. У ваколіцах Хосту і ў суседняй правінцыі Пактыя працягавюцца пошукі рэштак талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды», а таксама адбываюцца міжусобныя сутычкі паміж супернымі ўзброенымі групоўкамі.