[ 05:13 ]  У Расеі адбыліся антыамэрыканскія пратэсты

МАСКВА. Некалькі соцень расейцаў пратэставалі сёньня супраць палітыкі Злучаных Штатаў з нагоды прыбыцьця ў Маскву прэзыдэнта Джорджа Буша. Удзельнікі пратэстаў у Маскве і Пецярбургу палілі амэрыканскія сьцягі і выкрыквалі лёзунгі з асуджэньнем Буша і Пуціна. Пратэсты ў абодвух гарадох прайшлі мірна без сур’ёзных інцыдэнтаў.