[ 03:01 ]  У аддзеле Цэнтральнага Банку ЗША знойдзены антракс

ВАШЫНГТОН. Цэнтральны Банк Злучаных Штатаў паведамляе, што сярод карэспандэнцыі на паштовым пункце ў аддзеле банку пад Вашынгтонам былі выяўленыя споры антраксу. Споры былі выяўленыя ў 20 дробных паштовых пакетах. Іх паходжаньне пакуль застаецца невядомае. Пакуль яшчэ няма канчатковых вынікаў тэстаў. Аднак выказваюцца меркаваньні, што знойдзеныя споры могуць быць вынікам перакрыжаванага заражэньня ад ранейшых выпадкаў.