Ірак. Кабінет міністраў Іраку вырашыў аднавіць экспарт нафты. Гэтае рашэньне было прынятае на пасяджэньні кабінету пад старшынствам Саддама Хусэйна.
Эмбарга на экспарт нафты было абвешчана Іракам 8 красавіка як знак салідарнасьці з палестынцамі. З заклікам абвясьціць аналягічнае эмбарга Ірак зьвярнуўся і да іншых арабскіх краінаў, аднак не знайшоў падтрымкі.
Штогод Ірак экспартуе два мільёны барэляў нафты ў адпаведнасьці з праграмай ААН “Харчаваньне за нафту”.