[ 05:46 ]  Адзначэньне 1 траўня ў Нямеччыне

БЭРЛІН Першатравеньскія маніфэстацыі ў буйных гарадох Нямеччыны суправаджаліся сутычкамі з паліцыяй. У Гамбургу паліцыя ўжыла сілу, каб не дапусьціць сутычак паміж левымі і нэанацыстамі. Мінулаю ноччу ў Бэрліне адбыліся моцныя беспарадкі, арганізаваныя анархістамі. Для разгону натоўпу паліцыя ўжыла сьлезацечны газ. Дзесяткі чалавек арыштаваныя, раненьні атрымалі больш за 80 паліцэйскіх, цяжка параненая маніфэстантка