[ 02:17 ]  Блізкаўсходні крызыс будзе аднэй з асноўных тэмаў у перамовах Буша з Продзі

БРУСЭЛЬ. Старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі сказаў, што Эўразьвяз вітае намаганьні Злучаных Штатаў у справе лякалізацыі блізкаўсходняга канфлікту, аднак лічыць, што гэтыя захады маюць толькі часовы характар. Продзі паведаміў, што блізкаўсходні крызыс будзе адной з асноўных тэмаў ягоных перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. У той самы час Продзі адзначыў, што Эўразьвяз павінен быць поўным партнэрам Злучаных Штатаў пасьля прыняцьця глябальных палітычных пастановаў.