[ 02:12 ]  Эўразьвяз лічыць захады ЗША на Блізкім Усходзе часовымі

БРУСЭЛЬ. Старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі сказаў, што Эўразьвяз вітае намаганьні Злучаных Штатаў у справе лякалізацыі блізкаўсходняга канфлікту, аднак лічыць, што гэтыя захады маюць толькі часовы характар. Продзі паведаміў, што блізкаўсходні крызыс будзе адной з асноўных тэмаў ягоных перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.