МАСКВА. Расея адмовілася прыняць каталіцкага біскупа, пасланага Ватыканам узначаліць новаствораную Іркуцкую дыяцэзію. Паводле маскоўскага каталіцкага тыднёвіка «Свет Евангелія», калі біскуп Ежы Мазур, апостальскі адміністратар Іркуцкай дыяцэзіі, учора прыляцеў у Маскву, яму было паведамлена, што ягоная віза страціла сілу. Учора біскуп адляцеў у Варшаву. Вярнуўшыся ў Варшаву, біскуп Мазур паведаміў, што расейскія ўлады не падалі прычынаў скасаваньня візы, дзейнай да студзеня 2003 году. Мазур – ужо другі каталіцкі сьвятар, якому было адмоўлена ва ўезьдзе ў Расею. Раней на гэтым тыдні расейскія іміграцыйныя ўлады не дазволілі вярнуцца ў Расею італьянскаму сьвятару Стэфана Капрыё, скасаваўшы ягоную візу.