[ 03:06 ]  Савудаўская Арабія ня мае намеру спыніць пастаўку нафты на Захад

Масква. Міністар замежных справаў Савудаўскай Арабіі, прынц Саўд-аль-Фэйсал заявіў падчас свайго візыту ў Расею, што нягледзячы на заклікі Іраку, Савудаўская Арабія ня мае намеру спыніць пастаўку нафты на Захад. Адначасна прынц пацьвердзіў што, як і раней, ягоная краіна будзе накіроўваць фінансавыя сродкі на дапамогу палестынцам.