[ 20:20 ]  Маскоўская пракуратура выклікала на допыт кіраўніка “Независимой газеты”

(Масква: ) Расейская пракуратура распачала сьледства ў в адносінах намесьніка галоўнага рэдактара незалежнага выданьня “Независимая газета” Ігара Зотава. У сёньняшнім нумары газэты апублікаваны факс, дасланы з пракуратуры Масквы, у якім Ігар Зотаў выклікаецца на допыт у сувязі з публікацыяй артыкулу наконт хабарніцтва сярод маскоўскіх судзьдзяў. Пракуратура мае намер узбудзіць справу аб паклёпе. Калектыў газэты, уладальнікам якой зьяўляецца вядомы прадпрымальнік Барыс Беразоўскі, лічыць, што справа мае палітычную палаплёку