[ 00:11 ]  У Чачні знойдзеныя целы забітых дзяцей

ЧАЧНЯ. У Шалкаўскім раёне Чачні сёньня знойдзеныя целы трох застрэленых дзяцей ува ўзросьце ад 9 да 13 гадоў. Яшчэ двое дзяцей былі забітыя ў апошнія дні ў Грозным і ў Гудэрмэскім раёне. За мінулыя содні ў розных раёнах Чачні былі параненыя найменш 5 расейскіх жаўнераў.