[ 23:18 ]  Аўстралійская паліцыя сканфіскавала 380 кіляграмаў гэраіну

МЭЛЬБУРН. Аўстралійская паліцыя сканфіскавала 380 кіляграмаў гэраіну, знойдзеныя мытнай службай на кітайскім гандлёвым вадаплаве. Упакоўкі з наркотыкамі былі схаваныя ў скрынках з рысавымі локшынамі. Арышўтаваныя трое грамадзянаў Аўстраліі, якія заўтра паўстануць перад судом места Брысбэн. Кошт затрыманай партыі гэраіну – 52 мільёны даляраў.