[ 04:47 ]  Дасюль ня высьвятлена, хто забіў дэманстрантаў у Кіргістане

БІШКЕК Міністр унутраных справаў Кіргістану Тэрымбэк Акматаліеў заявіў, што дасюль ня высьветлена, хто нясе адказнасьць за сьмерць пяці дэманстрантаў, якія загінулі падчас беспарадкаў у нядзелю і панядзелак. У тыя дні на поўдні Кіргістану адбыліся сутыкненьні паміж паліцыянтамі і дэманстрантамі, якія патрабавалі вызваліць апазыцыйнага дэпутатат Азімбэка Бэкназарава. Міністр унутраных справаў Кіргістану заявіў сёньня па дзяржаўным тэлебачаньні, што пакуль не вядома, хто адкрыў агонь – паліцыя альбо дэманстранты. Бэкназараў быў вызвалены ў аўторак пад падпіску аб нявыезьдзе. Раней сёньня, апазыцыйны кіргіскі лідар Фелікс Кулаў выказаў перасьцярогу, што ўрад можа выкарыстаць гэтыя драматычныя падзея як падставу для разгрому палітычных апанэнтаў